Work Text:
Алфі адчыніў дзверы, і наступнае, што ён усвядоміў — гэта Томі, які аказаўся сціснуты ў ягоных абдымках, уткнуўшыся тварам яму ў шыю; дрыготкія рукі мужчыны ўчапіліся ў прыпол ягонай кашулі, спрабуючы ўтрымаць раўнавагу, і Алфі моцна абняў яго ў адказ, перш чым нават паспеў зразумець, што тут наогул адбываецца. Яны ніколі не былі блізкімі настолькі, ніколі не дакраналіся адзін да аднаго такім чынам, акрамя поціску рук, і на кароткі момант Алфі быў з галавой ахоплены гэтымі пачуццямі — халоднымі рукамі, што дакраналіся да ягонай скуры, лёгкім пахам коней і пораху, вільготнасцю адзення Томі, якое прамокла пад дажджом наскрозь, ліхаманкавай спёкай, што зыходзіла ад іхніх целаў, якія абдуваў прахалодны вячэрні ветрык...
…і вось яны тут, гэты мужчына-хаос у ягоных абдымках, з буйнымі струмянямі слёз на шчоках, паказваючы сваю слабасць, быццам у яго больш нічога не засталося ва ўсім белым свеце. Гарачыя слёзы сцякалі па шыі Алфі да каўняра кашулі, і ён паспрабаваў адштурхнуць Томі ад сябе, але мужчына трымаўся за яго з усіх сіл, прыціскаючыся грудзі да грудзей, пакуль ягонае сэрца шалёна білася ў грудной клетцы; Алфі мог толькі абняць яго мацней, быццам ён быў самым каштоўным скарбам у гэтым забытым Богам свеце.
— Томі? — у гэты момант яму хацелася задаць шмат пытанняў, але ён адкінуў іх усе і агучыў самае галоўнае: — Ты ў парадку?
Было відавочна, што зусім не — калі б Томі быў у парадку, то зараз перад ім бы не стаяў. Алфі чуў пра поўны крах плана Томі; ён парушыў правіла, якое сам сабе ўстанавіў — ён паабяцаў сабе больш не клапаціцца пра сусветныя навіны пасля выхаду на пенсію, але аднойчы цікаўнасць прымусіла яго ўключыць радыё, каб паслухаць, што робіцца ў свеце. Замест таго, каб пачуць, што Освальда Мозлі застрэлілі, ён даведаўся, што той выступіў з магутнай прамовай і што ягоныя паслядоўнікі, сабраныя каля Бінглі-Хола ў Бірмінгеме, апладзіравалі яму стоячы.
Але Томі дрыжаў не з гэтый нагоды, а таму, што ён быў псіхічна — а, верагодна, яшчэ і фізічна — паранены. Алфі раней не часта меў магчымасць паказаць, што ён клапоціцца пра свайго сябра, але цяпер адчуваў, што самы час даказаць гэта.
— Томі, — паўтарыў ён, абхапіўшы Шэлбі за патыліцу, каб той зазірнуў яму ў вочы — звычайна блакітныя, быццам нябёсы вясной, зараз яны былі налітыя крывёю ад плачу, і Алфі здзівіўся, як, чорт вазьмі, ён наогул здолеў кіраваць машынай у такім стане, — што здарылася? Выкладвай, добра?
Томі дрыготка выдыхнуў і паспрабаваў адвесці позірк, але Алфі трымаў яго на месцы, не даючы рухацца ні на цалю.
— Я стрэліў… я амаль… — Алфі ніколі не чуў, каб ён гаварыў так бязладна, — я ледзь не застрэліўся, — нарэшце выціснуў ён, і як толькі зрабіў гэта, зноў апусціў галаву і схаваў твар у каўнер Алфі.
Гэта не тыя словы, якія чакаў пачуць Соламанс. Стан Томі пагоршыўся, ён заўважыў гэта, калі яны апошні раз сустракаліся, тыя аднолькавыя з ночы ў ноч сны пра Томі, у полі, на чорным кані… але, нягледзячы на ўсё гэта, ён не верыў, што Шэлбі мог наўмысна вырашыць нашкодзіць сабе. Шмат хто хацеў ягонай смерці — калі б ён уласнаруч націснуў на курок і самастойна адправіў сябе ў пекла, гэта было б даволі іранічна.
А што, калі б гэта мела сэнс? Можа, адзіным чалавекам, якога ён не мог перамагчы, быў сам Томі?
— Ты ўзброены, Том? — спакойна спытаў Алфі, не губляючы галавы. — Куды ты паклаў пісталет?
— Выкінуў, — ён адчуў, як вусны Томі рухаюцца па ягонай шыі, — патануў у рацэ, каб яго.
Алфі апомніўся, што ім варта адысці ад парога. На вуліцы было вельмі холадна, і Томі дрыжаў, ці то ад тэмпературы, ці то ад шоку, а можа, ад усяго адразу. Як мага акуратней ён зацягнуў Томі ўнутр і зачыніў за ім дзверы.
— Зараз ты пойдзеш спаць, вось што, — абвясціў ён, не даўшы Томі часу запярэчыць, і пацягнуў яго праз калідор.
Калі б у Алфі засталася сіла мінулых гадоў, ён мог бы без асаблівых высілкаў падняць Томі і панесці яго наверх, але з пагаршэннем здароўя ён страціў такую здольнасць. Ён дапамагаў Томі як мог, дазваляючы яму абаперціся на сваё плячо, і праз некалькі хвілін яны дабраліся наверх, да гасцявой спальні. Томі запоўз у ложак прама ў вопратцы, хаваючыся пад коўдрамі ў пошуках палёгкі ў паху свежай бялізны і мяккасці падушкі, якую Алфі падсунуў яму пад галаву; у дотыку рукі Алфі да ягонай шчакі, пакуль ён адкідваў мокрыя валасы з ілба.
— Ты можаш у гэта паверыць? Я прамахнуўся, — ціха прахрыпеў ён, перабіваючы самаго сябе сіпоым нукам, які аддалена нагадваў смех, і гэта напалохала Алфі да глыбіні душы. — Я, чорт вазьмі, прамахнуўся. Я прамахнуўся, калі спрабаваў застрэліць цябе, я прамахнуўся, калі спрабаваў застрэліцца сам, — Алфі маўчаў, чакаючы, пакуль Томі скончыць думку, але словы ўсё ліліся і ліліся, што было даволі незвычайна для Шэлбі. — Я атрымліваў ёбаныя медалі на вайне за забойства людзей, а цяпер нават сябе забіць не здольны.
— Табе трэба паспаць, Томі, — адказаў Алфі, ігнаруючы ўсе ягоныя словы, але Томі не хацеў яго адпускаць.
— Не магу спаць адзін. Кашмары, — канстатаваў ён. І калі б перад ім быў хтосьці іншы, а не Алфі, ён бы пачырванеў, прызнаючыся ў такой слабасці; але з Алфі, якому, здавалася, было ўсё роўна, ён ведаў, што мог бы прызнацца нават у такіх рэчах.
Алфі не сказаў ні слова, ён проста сеў на край ложка. Томі глядзеў на яго так, быццам чагосьці чакаў. Алфі ні за што не лёг бы побач з ім, таму ён закаціў вочы і прапанаваў Томі сваю руку. Мужчына моўчкі ўзяў яе і сціснуў у пальцах, укладваючы ўсю сілу свайго поўнага болю, слабога цела, быццам гэта быў адзіны спосаб забыць пра тое, што здарылася. Неўзабаве ён заснуў, нарэшце сціхаміраны, трымаючы далонь Алфі і злёгку ўсміхаючыся ў сне.
x x x
Алфі ўтаропіўся на сваё адлюстраванне ў люстэрку. Ён бачыў маленькае, дрыготкае цела Томі, загорнутае ў коўдру, за сваёй спінай, і кантраст паміж ім і іншым мужчынам ударыў яго мацней, чым ён чакаў. Сярод іх дваіх Алфі заўсёды здаваўся мацнейшым і магутнейшым: ягоная каржакаватасць, шырокія плечы, густая барада — насуперак хударлявасці, бледнасці і амаль жаночым рысам твару Томі. Але мужчына, які глядзеў на яго з люстэрка цяпер, зусім не быў падобны на Алфі яшчэ некалькі гадоў таму — аглядаючы сваё адлюстраванне, ён бачыў слабога, хворага і знясіленага мужчыну, у той час як Томі, хоць і задыхаўся ў сваім трывожным сне, здаваўся маладым і жывым.
Алфі паміраў — ён ведаў гэта і раней, але ніколі гэты факт не ўражваў яго так ярка. Яму давялося прысесці на край ложка, каб не зваліцца на падлогу. Ён супакоіўся толькі тады, калі лёг побач з Томі, дазваляючы дыханню гэтага мужчыны закалыхаць яго.
x x x
Вярнуўшыся ў Эраў Хаус, Томі ляжаў у ложку побач з Лізі, месячнае святло прабівалася ў пакой праз напаўкрытыя шторы. Калі Томі нахіліўся над ёй, адкідваючы цень на твар жанчыны, ейныя цёмныя валасы рассыпаліся па белай падушцы, ён раптам адчуў патрэбу пацалаваць яе, прыціснуць іхнія ілбы адзін да аднаго, адчуць ейныя рукі на сваіх грудзях, на спіне — акунуцца ў ласкавыя дотыкі.
Ён адкінуўся назад на падушкі, схаваўшы твар у згібе локця. Прычына, па якой яна была тут, у ягоным ложку, прычына, па якой яна стала ягоный жонкай, — гэта ўсё пра тое, што ён не мог стрымаць сябе, не мог кантраляваць свае жаданні, не мог трымаць свой член у штанах, выкарыстоўваў яе зноў і зноў, пакуль яна не зацяжарыла...
Томі ўкусіў сябе за руку, каб не закрычаць. Зараз ён быў абсалютна жалюгідны. Калі б той мужчына, якім ён быў дзесяць гадоў таму, мог бачыць яго, то голасна пасмяяўся бы з яго.
Ці кахаў ён Лізі? Так. Яму спатрэбілася шмат часу, каб зразумець гэта, але ён кахаў яе, давяраў ёй; яна была ягоным якарам, ягоным анёлам-ахоўнікам, мамай для ягоным дзяцей. Яна была большай мамай Чарлі, чым Томі бацькам, хоць ён і не быў ейным кроўным сынам, і толькі за гэта Томі быў абавязаны ёй усёй сваёй любоўю і адданасцю. Спачатку ён палюбіў ейнае цела, потым закахаўся ў шчодрасць і стабільнасць, якую яна прыўнесла ў жыццё Томі пасля смерці Грэйс.
Ці кахаў ён Алфі?
На гэтае пытанне ён баяўся адказваць.
x x x
Як бы моцна Алфі ні хацеласыя верыць, што ён адразу закахаўся ў Томі падчас іхняй першай сустрэчы, гэта было поўнай няпраўдай. Калі ён упершыню ўбачыў Шэлбі, той быў разбіты дашчэнту, відавочна зламаны, і калі б Алфі не быў такім, якім быў, то адчуў бы да яго спачуванне. Але ён быў чалавекам жорсткім, таму не задумваўся доўга — дастаў пісталет і прыставіў яго да галавы Шэлбі.
А потым у гэтага ідыёта пайшла кроў з носа, і Алфі, па нейкай праклятай прычыне, адклаў пісталет.
Ён часта думаў пра гэты момант, пра гэтую маленькую дэталь, калі не мог заснуць позна ўначы. Чаму ён вагаўся, чаму не стрэліў у яго, чаму дазволіў яму выйсці з пякарні і нават пагадзіўся дапамагчы? Так, ён прайграваў вайну ў Лондане, але ці была гэта адзіная прычына, чаму ён пакінуў гэтага чалавека ў жывых?
Алфі прапусціў момант, калі закахаўся ў Томі, але ён дакладна закахаўся. Аднак ён не ўсведамляў гэтага, пакуль не папрасіў яго аб сустрэчы у Маргейце, каб Томі зрабіў яму паслугу і пусціў кулю ў галаву. Ён зразумеў гэта толькі тады, калі Томі пагадзіўся без лішніх слоў, з заклапочанасцю ў блакітных вачах. Томі пагадзіўся забіць яго, і па-свойму, па-вычварэнску, гэта быў акт міласэрнасці. Акт кахання.
Наступныя гады былі сумнымі і поўнымі тугі, і калі Томі нарэшце прыехаў у Маргейт, каб убачыць яго, Алфі знайшоў супакой. Пасля таго, як Томі сышоў, Алфі лёг спаць, думаючы, што можа памерці гэтай ноччу, і ён будзе гэтаму нават рады, бо візіт Томі стане ягоным апошнім перадсмяротным успамінам.
Але нейкім чынам ён усё яшчэ жывы, як і сам Томі, і той факт, што ў іх абодвух атрымалася так доўга пазбягаць смерці, быў проста недарэчным.
І нейкім чынам Томі зноў аказаўся ў ягоным ложку, так блізка, але так далёка адначасна, прыціснуўшыся ілбом да рукі Алфі, пакуль ягоныя думкі блукалі недзе далёка ад гэтых краёў.
x x x
Томі ярка ўспомніў момант, калі ўпершыню падумаў пра Алфі такім чынам. Гэта было… Гэта здарылася падчас іхняй сваркі, калі Томі ледзь не стрэліў у яго ў чарговым прыступе лютасці. І тут Алфі страціў кантроль, закрычаў на яго, даказваючы сваю правату, і Томі хацеў задушыць яго голымі рукамі, але таксама, чорт вазьмі, ён адчуў жаданне пацалаваць яго, і ён не мог не глядзець на ягоныя вусны, думаючы, як бы яны адчуваліся на ягоных уласных. Калі б не Майкл, які назіраў за імі, гатовы ў любы момант дастаць пісталет, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю, Томі зрабіў бы гэта ў тую ж секунду, ён бы пацалаваў яго і не думаў бы двойчы.
Ён ведаў, што Алфі таксама яго хоча, ён гэта бачыў. Па тым, як ён паводзіў сябе побач з ім, як ён звяртаўся да яго… дурны хлопчык, мілы… гэта не тыя словы, якімі можна называць сябра, нават дужа дарагога твайму сэрцу. Алфі глядзеў на яго так, быццам ён быў бажаством, якому трэба пакланяцца, ёбаным залатым цялём ці нечым падобным.
І Томі так доўга цягнуў, але цяпер яму не было чаго губляць. Ягоная сям'я ўсё роўна яго ненавідзела, таму ён мог наведваць Алфі хоць кожны дзень, калі гэтгага жадала ягоная душа.
А яна жадала.
х х х
Томі не быў у роспачы. Ці, прынамсі, ён хацеў у гэты верыць. Цярпенне не было ягоным моцным бокам, але ён чакаў, чакаў, пакуль Алфі нешта зробіць. Але Алфі альбо таксама вагаўся, альбо проста выпрабоўваў яго, і як бы там не было, гэта зводзіла Томі з розуму.
Аднойчы ўвечары, пасля вячэры, сядзячы ў гасцінай у Маргейце, Томі спрабаваў слухаць, як Алфі размаўляе, але не мог засяродзіцца на словах мужчыны — тэмы мяняліся кожную хвіліну, ад палітыкі да стральбы па чайках, і Томі проста тарашчыўся на яго, думаючы, што выбухне з хвіліны на хвіліну, калі Соламанс неадкладна не зробіць хоць што-небудзь, калі Алфі не дакранецца да яго...
— А, чорт вазьмі, — прамармытаў ён сабе пад нос і нахіліўся наперад. Вусны Алфі былі нечакана цёплымі і мяккімі, калі ён ціха прамармытаў неште незразумелае ад нечаканага руху Томі. Шэлбі чакаў, што Алфі схопіць яго за валасы, прыцягне бліжэй, будзе цалаваць груба і неакуратна, пакуль ён не пачне задыхаецца і гучна стагнаць, не разрываючы пацалунка...
Нічога падобнага не здарылася. Рукі Алфі ляглі яму на лапаткі — ён проста трымаў іх там, не рухаючыся ні на цалю. Ягоныя вусны таксама заставаліся нерухомымі, нягледзячы на хаатычныя спробы Томі прымусіць яго адказаць на пацалунак, нягледзячы на тое, што ягоныя рукі пяшчотна лашчылі ягоныя валасы, і Томі раптам адчуў, што задыхаецца — не таму, што кісларод быў з сілай выціснуты з ягоных лёгкіх, як ён хацеў, каб гэта адбылося пад моцнымі дотыкамі Алфі, а таму, што ён зразумеў, што, напэўна, цяпер ён сапраўды аблажаўся, грунтоўна аблажаўся…
— Томі? — Алфі акуратна адштурхнуў яго назад, і калі б не ягоныя рукі, якія падтрымлівалі яго, Томі ўпаў бы на падлогу — ягоныя мышцы здаліся і аслаблі, калі ён рэзка ўдыхнуў, адчуваючы прыліў крыві ў венах, боль, што пульсаваў у чэрапе; Ён некалькі разоў міргнуў, каб аднавіць рэзкасць у вачах, і пачуў супакойліваючыя словы Алфі, якія гучалі так, быццам ён знаходзіўся пад вадой: «Т-с-с, дарагі, я зразумеў, усё добра».
Мяккія пагладжванні па спіне супакоілі яго, і Томі прыціснуў лоб да выгібу шыі Алфі, прашаптаў: «Даруй». Ён не ведаў, як мог няправільна зразумець намеры Алфі і настойваць на сваім, але пачуццё шкадавання закралася ў ягонае сэрца, і ён мог толькі паўтараць: «Даруй, даруй мне», зноў і зноў. Ён не мог успомніць, калі апошні раз прасіў прабачэння ў кагосьці, але цяпер, дрыжучы ў абдымках Алфі, ягоныя думкі кружыліся, і ён не мог стрымацца ад мармытання бясконцых прабачэнняў.
— Супакойся, — хрыплы голас Алфі прагучаў прама над вухам Томі, — не хочаш прылегчы? Так будзе лягчэй перавесці дыханне.
Томі дазволіў перамясціць сябе ў гарызанальнае становішча і неўзабаве ляжаў на канапе, паклаўшы галаву на калені Алфі, трымаючы ягоную руку, быццам выратавальны круг, усё яшчэ ашаломлены пасля таго, што здарылася. Вялікі палец Соламанса павольна кружляў па ягонай далоні, і гэтага мяккага дотыку было дастаткова, каб сэрца Томі забілася ў грудзях мацней, чым калі-небудзь у жыцці.
— Трохі лепей? — спытаў Алфі праз некалькі хвілін, і Томі кіўнуў, адчуваючы, як камяк у горле павольна аслабляецца. — Ты дужа прыгожы, ты ведаеш гэта? — Голас Алфі быў падобны на мазь, накладзеную на абпаленую скуру, і Томі не мог не ахнуць ад ягоных слоў. — Сам Бог, напэўна, быў у захапленні, калі ўдыхнуў жыццё ў тваё цела.
Шчокі Томі пачырванелі ад атрыманага кампліменту, і ён паднёс руку Алфі да вуснаў, каб пацалаваць яе, быццам гэта была самая жаданая рэч, якую ён калі-небудзь меў у галаве; ён адчуваю шурпатую скуру на сваіх вуснах, калі ён праводзіў лёгкімі пацалункамі ўздоўж далоні, ад запясця да кожнага пальца, уверх па вялікім пальцы і назад. Ён прагнуў дотыкаў, хацеў пакрыць кожны сантыметр гэтай цудоўнай скуры пацалункамі і дотыкамі вуснаў; Алфі гудзеў ад задавальнення, утаропіўшыся на вусны Томі.
— О, Томі, — прамармытаў ён, запускаючы вольную руку ў валасы мужчыне, — ты дурны хлопчык, праўда, але мілы.
Густы туман збянтэжанасці ў галаве Томі нарэшце пачаў рассейвацца.
— Прабач, — зноў прашаптаў ён, напалоханы пакорай у сваім голасе, — я няправільна цябе зразумеў.
Рука Алфі перамясцілася з валасоў Томі на ягоную шчаку, пацёршы адчувальную скуру на скуле, і ён адказаў:
— Так, няправільна, але не магу сказаць, што ў мяне ёсць якія-небудзь прэтэнзіі.
Ён не злаваўся на яго, і адзін гэты факт быў палёгкай для Томі; дадаўшы да гэтага пяшчотныя, суцяшальныя дотыкі рукі Алфі, гэта было непераадольна. Ён жадаў яго, ён жадаў, прама там, дзе яны былі, але не варушыўся, чакаючы, пакуль Алфі зробіць першы крок.
Алфі так яго і не зрабіў.
x x x
Томі марыў пра рукі Алфі; як яны будуць адчувацца на ягонай скуры, цёплыя і шурпатыя; як ён будзе сціскаць плоць, прыціскаючы пярсцёнкі на пальцах да адчувальных месцаў, каб той выдыхаў скрозь сціснутыя зубы; як ён будзе пакідаць на ім сляды, цёмныя сінякі і ружовыя рысы, альбо ад занадта моцнага сціскання, альбо ад уздзеяння над скурай ротам і зубамі; як ён будзе траціць час, каб мучыць яго з дастатковай сілай, каб зрабіць гэты вопыт балючым, але не даць Томі прызвычаіцца да болю, каб нагадаць яму, якім моцным і жорсткім ён можа быць...
...або ён мог быць мяккім. Ледзь дакранацца да яго кончыкамі пальцаў, разглядаць шаўкавістасць ягонай скуры, смакаваць яе і запамінаць, дзе і як націскаць, каб Томі ператварыўся на ліхаманкавае бязладдзе, каб стагнаў у матрац…
Які б шлях ён ні абраў, Томі быў амаль упэўнены, што Алфі зможа прымусіць яго кончыць, проста дакранаючыся да ягонай скуры, нават не турбуючыся, каб працягнуць руку паміж ягоных ног, каб даць яму тое, што яму так адчайна трэба.
Томі рэзка прачнуўся, ягонае сэрца шалёна білася ў грудзях. Трасца. Ён спрабаваў зноў заснуць, дазволіць сваёй фантазіі рухацца далей, бачыць больш, адчуваць больш — але Алфі знік, і цяпер, заплюшчыўшы вочы, Томі бачыў толькі цемру.
Пасля гэтага ён не адважваўся дакрануцца да сябе — праекцыя ягонага ўяўлення была занадта дасканалай, каб яе сапсаваць. Затрымаўшыся, ён павярнуўся на жывот і зарыўся тварам у падушку, успамінаючы ночы, калі Алфі спаў побач з ім у Маргейце.
х х х
Чакаючы Томі аднойчы ўвечары, Алфі нахіліўся праз агароджу на сваім балконе, гледзячы на закат і лавандава-блакітнае восеньскае неба. Від быў сапраўды нябесны, спевы птушак і прахалодны ветрык на ягонай скуры.
Але думка пра смерць недзе у глыбіні душы перашкаджала яму атрымліваць асалоду ў поўнай меры.
Алфі ўсё жыццё быў рэлігійным чалавекам, і з часам ягоная вера толькі паглыблялася, замест таго, каб згасаць. І тады Бог сказаў Майсею: пайдзі ў мора, здайся, павер, што твой народ выжыве, калі толькі аддасць сябе Богу. Трымайся цвёрда, і ты ўбачыш вызваленне, якое Гасподзь прынясе табе сёння, — сказаў ён. — І тады яны ўбачылі, што ізраільцяне смела рушылі наперад.
Алфі ўвайшоў у мора, якім аказалася вайна, веруючы, што гэта дзеля справядлівай справы, веруючы, што гэта мае сэнс, — але воды адступілі, і ён патануў, знесены хвалямі; ён быў сярод егіпцян, якія ляжалі мёртвымі на беразе, якіх убачыў Майсей, калі азірнуўся, каб паглядзець, як Бог накладае пакаранне на фараона. Вайна пакінула яму хворую нагу і, як ён даведаўся праз гады пасля ейнага заканчэння пра рак — хваробу, якая павольна, але эфектыўна забівала яго.
Запаветнай Зямлі для яго не існавала — да канца ягонага няшчаснага жыцця адзінае, на што ён мог разлічваць, — гэта неглыбокая магіла недзе ў немарачы, бо ніхто не будзе прысутнічаць на пахаванні — бо тэхнічна ён ужо быў мёртвы, хіба не?
Ці гэта і ёсць пакаранне за ўсе ягоныя грахі? Справядлівае пакаранне за ўсё тое зло, якое ён зрабіў за сваё жыццё? Ці меў ён наогул права скардзіцца, супраціўляцца Божай волі?
Ён забіваў людзей. На вайне і пасля вайны. Нявінных і вінаватых. Мужчын, у якіх былі сем'і, дзеці, блізкія, якія чакалі іх дома. Цяпер ён павінен быў памерці, перш чым змог належным чынам паказаць, як моцна ён кахае гэтага чалавека...
Ён заплюшчыў вочы і пачаў шаптаць словы Маарыв. Заспакаяльны рытм іўрытскай малітвы нагадаў яму пра дзяцінства — ён быў зачараваны кожны раз, калі наведваў рытуалы ў сінагозе. Ягоны іўрыт быў не такім добрым, як раней, ён памятаў толькі словы малітваў і ўрыўкі з Торы, але ён чапляўся за гэтыя словы рэшткамі свайго павольна раскладаючагася цела, быццам гэта быў выратавальны круг.
Ці было каханне да Томі Шэлбі самым грэшным учынкам, які ён калі-небудзь рабіў?
х х х
Ночы больш не былі для Томі спакойнымі — у цемры ён схільны быў шмат думаць, ягоны розум не пераставаў блукаць па крузе, вінавацячы сябе ў тым беспарадку, у які ператварылася ягонае жыццё.
Маргейт быў ягоным прытулкам, адзіным месцам, дзе ён мог адпачыць; ён адчуваў сябе тут больш дома, чым у Эраў Хаусе.
Ён зноў застаўся начаваць у Алфі. Згарнуўшыся калачыкам на сваім баку ложка, Томі думаў пра мужчыну побач з сабой, задаючыся пытаннем, што ў яго ў галаве прама ў гэты момант. І Томі мог быць пракляты за гэта потым, але цяпер ён хацеў пацалаваць яго яшчэ раз, дакрануцца да яго, адчуць ягоныя рукі на сваёй скуры.
Томі павольна знайшоў рукі Алфі ў цемры. Алфі не варушыўся, не пярэчыў, і гэтага было дастаткова, каб прыцягнуць яго да сябе — правёўшы пальцамі да перадплеччаў Алфі, каб схапіць іх, Томі асцярожна пацалаваў яго, як мага пяшчотней. І, дзякуй Богу — Алфі нарэшце адказаў на пацалунак, спачатку трохі нядбайна, і Томі задумаўся, ці вагаецца ён, ці гэта з-за таго, што ягоны чэрап разбіўся на кавалкі праз кулю, якую сам Томі і пусціў у яго. У любым выпадку, гэта было прыемна, мяккія вусны Алфі на ягоных уласных, цёплыя і гасцінныя, але гэта не магло задаволіць патрэбы Томі, ён хацеў большага, трасца, ён хацеў яго цалкам...
Алфі адштурхнуў яго, як толькі рука Томі лягла яму на грудзі, крыху ніжэй каўняра кашулі.
— Хопіць, Том, — сказаў ён дзіўна аддаленым і незвычайна сумным голасам.
Томі не настойваў, хоць і адчуваў вялікую патрэбу, ён мог прыняць усё тое, што мог даць яму Алфі — нават калі гэта быў толькі пацалунак і самыя пяшчотныя дотыкі — але нешта ў Алфі зламалася, і перш чым ён паспеў перадумаць, што робіць, ягоныя рукі пачалі расшпільваць кашулю. Томі выгнуў брыво, але не адважыўся задаць відавочнае пытанне.
— Ты б хацеў ведаць чаму, праўда? Ну, справа даволі ганебная, — словы і рухі Алфі былі добра ўзважанымі, ягоны позірк быў скіраваны прама на Томі, — бо, здаецца, ты не здольны зразумець.
— Што ты робіш? — спытаў Томі, назіраючы, як Алфі расшпільвае кашулю.
— Паказваю табе, — адказаў Алфі, павольна губляючы цярпенне, — бо ты, мой мілы, здаецца, не разумееш, пакуль табе не пакажуць, праўда, Том?
Томі сціснуў сківіцы, каб нічога не сказаць у адказ, і дазволіў Алфі распрануцца самому, бо, здавалася, ён быў поўны рашучасці зрабіць гэта, каб нешта яму даказаць. Ён не варушыўся, пакуль кашуля Алфі не была кінута на край ложка, ягоныя грудзі былі голыя, у поўным распараджэнні Томі.
І, чорт вазьмі. Тое, што ўбачыў Томі, было зусім не тое, што ён мог сабе ўявіць. Грудзі Алфі, шырокія і мускулістыя ў тыя часы, былі пакрытыя дробнымі шнарамі няправільнай формы, колеры якіх вар'іраваліся ад карычневага да чорнага; ён быў усеяны імі, як палатно, на якое неабдуманы мастак разліў фарбу. Томі не мог не глядзець, розныя думкі праносіліся ў ягонай галаве, і яму было балюча, балюча нават проста глядзець...
— Вось і ўсё, вось увесь ёбаны адказ, — голас Алфі заставаўся спакойным, быццам ён казаў пра нешта няважнае, — табе трэба было даведацца, так? Табе трэба было ведаць, чаму я проста не развяду твае ногі і не трахну цябе, каб толькі матрац рыпеў, бо нам гэтага так моцна хочацца, праўда? Бо гэта, прыяцель, — ён паказаў на грудзі, — гэта мой смяротны прысуд, і я б не хацеў, каб ты прызвычайваўся да маёй кампаніі, бо гэта ўсяго толькі пытанне дзён, пакуль мяне не зарыюць у зямлю.
І Томі зразумеў. Алфі было сорамна, сорамна за ўласнае цела, сорамна за сваю інваліднасць — і гэта ўсведамленне прымушала Томі хацець зрабіць усё, каб суцешыць яго.
— Да чорта ўсё, — ціха сказаў Томі, здзіўлены тым, як гладка гучаў ягоны голас, хоць у сэрцы ішла вайна, — да чорта ўсё гэта. Мне похуй, ты чуеш мяне? Похуй. Проста будзь са мной.
— Ты зашмат просіш, прыяцель, — сумна заўважыў Алфі, — ты ж разумееш, чаго просіш, праўда?
Томі хацеў пацалаваць яго, але раптам адчуў, што гэта будзе лішнім, абняць яго — але гэта было б недарэчна, сказаць яму, што ён яго кахае — але гэтага было б недастаткова. Ён вырашыў прамаўчаць — гэта было найбольш магчымым спосабам выказаць сваё спачуванне.
Ніколі ў жыцці ніводная жанчына не прымушала яго чакаць так доўга, не трымала дыстанцыю — і цяпер, побач з гэтым бяздушным мужчынам, які мог бы кінуць яго на ложак, быццам ён нічога не важыць, Томі адчуваў задавальненне проста ляжаць нерухома, прымаць салодкую пустэчу, якую яму даюць. Ён прагнуў дотыку, прагнуў пачуць ягоны голас, прагнуў прыняць усё, каб Алфі адчуў сябе лепш — і калі гэта было ўсім, пустэчай і тугой па тым, што ніколі не прыйдзе, ён быў рады застацца тут, смакуючы кожны ўдых і кожны ўдар сэрца, проста быць тут, з гэтым чалавекам, на працягу іхняй маленькай вечнасці рэшткаў дзён, адведзеных Алфі.
