Work Text:
Здаецца у чаі больш кафеіну чым у каве. Але якая розніца. Тое што ты п’еш больш падобнае на кіпень без смаку. Усё трышачкі паляцела. Нават не зразумела куды. Ты бяз сэнсу бадзяесся па кватэры, тупа глядзіш дурноту ў тэлефоне. Сказаць што сілаў няма не можаш, гэта не так. Я проста не ведаю што рабіць. Як. Навошта.
З часам становіцца ўсё цяжэй нават сабраць кудысьці думкі. Ім цяжка нават затрымацца ў галаве. А калі затрымліваюцца , то такаж як і ты бадзяюцца знутры. Тупаюць, грымяць, мараць знікнуць.
Ты пачаў засынаць раней за дзесяць увечары. Ведаю, што ты хочаш спаць потым цэлы дзень. Але ты ўся роўна прачынаесся то ў чатыры, то а шостай. А потым праз гадзінаў дзесяць ты мярцвяк які толькі хоча спаць, але не можа. Усё можна змяніць. Ты толькі не пачынай сябе шкадаваць і плакаць. Гэта непрыемна.
Не думай, пра што марыш. Так, потым усе мары рашчароўваюць пры іх здзейсненні. Але тутака цябе пашанцавала. Ты не можаш прыдумаць пра што марыць. Ужо нічога не хочаш.
Адкуль, раскажы калі ласка, адкуль у цябе сілы пасьміхацца. Чаму ты так не хочаш адчуваць. Адкуль ты вылез. Адкуль такое з’яўляецца. Ведаю, што нічога ты не скажаш. Ведаю,што за сцяной потым пачую твае маналогі, дзе ты практыкуеш самаіронію. Смяесся з сябе. А потмы пабачу цябе не ў стане нават сказаць слова. Ты ж не растлумачыш навошта.
Ды калі хочаш рагачы з сябе. Толькі. Толькі не рабі калі ласка так, каб здаралася знаходзіць цябе у ванне, дзе ты збіраесся па пяць хвілінаў, каб падняць руку. Каб пачаць варушыцца.
Прабач, у гэтым годзе ты толькі разы два пабачыў бэз. Я памятаю як ты любіш гэты пах. Ды не спрабуй нават думаць. Навошта.
Прабач, што гэтым тэкстам выцягнуў з цябе сілы. Але паглядзі які дождж. Як пахне. Амаль лесам. Так ядрана.
У цябе пройдзе. І боль галаўны. І думкі. І існаванне. Я ведаю, што больш не не зможаш здейсніць самагубства. Ведаю, што зашмат думаеш.
Ведаеш, сапраўды паспрабуй зрабіць віно з дзьмухаўцоў. Не думаю, што гэта лепшы напой. Але паспрабуй.
