Actions

Work Header

Бездань

Summary:

Юны заклінальнік ільдзінкай раставаў у ахапіўшым яго жаху і працягваў падаць у цемру.

Notes:

Спроба перакласьці старую замалёўку на беларускую.
Warning: тут рэмікс тарашкевіцы і наркамаўкі, таму што я аўтарка, я так бачу.

Work Text:

Сьвет навокал быў гарача-чырвоным.

Дзян Чэн ачуўся ад адчування козыту. Лёгкі ветрык слізгаў травінкамі па яго шчоках, руках і нагах, з-за чаго хлопец скрывіўся. Галава кружылася, і стваралася непрыемнае ўражанне, што ён валіцца ў непраглядную бездань.

У пэўным сэнсе, ён меў рацыю.

Заклінальнікаў можна было прыраўнаць да агню. Раней Дзян Чэн адчуваў у сабе гэты агонь. Ён не абпальваў, гатовы спаліць усё да тла, забіраючы сотні душ задушлівым полымем. Хутчэй ён быў тым цяплом, што людзі параўноўваюць з любоўю маці да свайго дзіцяці. І Дзян Чэн быў асцярожны з гэтым падарункам. З напамінам аб тым, чаго ён варты і чаго можа дасягнуць.

Усяго толькі мелодыяй пакаламуціць сьвядомасць чалавека? Росчыркам кінавару стварыць кудмень-зачур? Тысячы загавораў і тэхнік. Баявыя мастацтвы. Усе гэтыя магчымасці бударажылі яго, бурлілі вулканічнай лавай ўнутры, запальвалі іскры ў вачах і пераварочвалі гэты сьвет дагары нагамі, так, як хацелася.

Зараз жа адчуваньне пустэчы з'ядала яго без рэшты.

Паніка прымусіла яго прыціснуцца патыліцай да гарачай зямлі і моцна заплюшчыць вочы.

Юны заклінальнік ільдзінкай раставаў у ахапіўшым яго жаху і працягваў падаць у цемру.

***

Ён згубіў рахунак часу. Падзеі мінулых гадоў круціліся вакол яго, выклікаючы млоснасць і галаўны боль. Падзеньне Прыстані Лотасу, навучаньне ў Гусу, сыход Вэй Вусеня, пяць дзён у дарозе пасьля пячоры Чарапахі-згубіцелькі, смачнае насеньне лотасу, сьмерць А-лі.

Сьмерць А-лі?

Ён забыўся на тое, як дыхаць, акунаючыся ва ўспаміны, якіх няма. Ён зноў зноў? быў вучнем Юньмэн Дзян, які толькі што страціў свой дом, сваю сям'ю і залатое ядро. Гэта здавалася няправільным. Як быццам мінула ўжо шмат гадоў, але адначасова рана крывяніла так, нібы сэрца толькі-толькі праткнулі мячом смутку і бездапаможнасьці.

Вэй Вусень, як ты асмеліўся кінуць нас?

Але ён жа ня кінуў? Гэта ён сам пабег, адцягваючы сабак Вэнь ад свайго шыдзі?

Ненавіджу, ненавіджу, ненавіджу.

Чаму?

Чаму ў ягонай душы столькі болю, які ён яшчэ не перажыў? Чаму перад вачыма мільгаюць такія жудасныя карціны? Напэўна, ён памёр, і гэта яго персанальнае пекла. Бо гэта ня можа быць па-сапраўднаму. Гэта ня праўда.

«Выдатныя навіны! Вэй Вусень мёртвы!»

Ты зноў мяне кінуў. Хлус.

Дзян Чэн задыхаўся. Дзян Чэн не разумеў, чаму рой у галаве не сьціхае. Дзян Чэну было жахліва ад сваіх думак і ён драў горла бессэнсоўным крыкам.

«Што мне рабіць?»

***

У Пустэчы быў на зьдзіўленьне мяккі голас.

Гэта было першай думкай Дзян Чэна, калі ён пачуў Яе.

Ён сапраўды спрабаваў знайсьці дарогу дадому. Блукаў па бязьмежнай пякліва-чырвонай пустыні і дарэмна ў думках клікаў на дапамогу, у душы спадзеючыся, што яго малітвы пачуюць. Таму што ўслых клікаць некага гонар не дазваляў. Таму што ён не слабы. Яго ня трэба ратаваць.

Сапраўды самаўпэўнены юнак.

- Хто тут?

У адказ ён пачуў звонкі смех і, напружыўшыся, паспрабаваў актываваць Дзыдзянь. Нічога не атрымалася.

Ад усведамленьня немагчымасці скарыстацца залатым ядром, яго зноў ахапіла паніка. Пачуцьцё пустэчы ўнутры, зь якім ён ужо амаль звыкнуўся, накрыла з новай сілай, і Дзян Чэн хрыплым голасам задаў яшчэ адно пытанне:

- Хто ты?

Пустэча.

Провід.

Бездань.

Боства.

Д'ябал.

Людзі па-рознаму мяне клічуць, нават не падазраючы, што яны нават блізка не маюць рацыю.

Я гэта ўсё. І я гэта нічога.

Пустыня вакол раптам заіскрылася, і Дзян Чэн адчуў лёгкую пякоту на шчоках і кісцях. Разам з пяском змяшалася шкло, драпаючы яго рэзкімі струменямі паветра і прабіраючыся праз тканіну рукава ў лёгкія.

- Чаго ты хочаш?

Дапамагчы.

Голас набатам стукаў у галаве, пульсаваў у венах у скроняў, прымушаў ці то падпарадкавацца, ці то ні ў якім разе не здавацца, утаймоўваў і раздражняў, уціхамірваў і падштурхоўваў да краю.

- Які сэнс у жыцьці далей, калі я цяпер бескарысны? Дзеля чаго мне жыць?

Я прапаную табе не сэнс. Я даю табе абяцаньне. Таму што адчуваю тваю лютасьць і разумею твае шкадаваньні.

Гэта не будзе добрая казка, у якой усе жывыя. Гэта будзе шлях, поўны смутку і гнеўнага бяссільля. Гэта будзе шлях, вытканы са страт і памылак. Але, калі ты з гэтым суладаеш, заклінальнік, твой боль не будзе дарэмным.

Жар рабіўся ўсё мацней, выглядаючы з-за кутоў, абпальваў голыя пяткі, дражніўся і гуляў. У нейкі момант Цзян Чэн зразумеў, што яшчэ ледзь-ледзь і ён больш ня зможа стрымліваць струмень слёз, гатовы лавінай абрынуцца на яго. Ён так моцна стаміўся ўзвальваць на сябе адказнасць і рабіць правільна. Бо ні д'ябла правільнага ў гэтым не было. Калісьці з-за сваіх прынцыпаў і засцілаючай вочы нянавісці ён страціў так шмат, што ўжо і не злічыць. Таму ён ня можа не паспрабаваць. Не можа, інакш які ён да д'ябла кіраўнік ордэна Юньмэн Дзян, чый дэвіз гучыць як «дасягай немагчымага»? Ён упэўнена паглядзеў наперад і прамовіў, не чакаючы, што бездань яму адкажа.

- Я вярну іх. Я выпраўлю тое, што адбылося. Я нарэшце паступлю правільна.

Ён павінен памятаць аб Пустэчы.

Ты не зможаш вярнуць усіх.

- Гэта мы яшчэ паглядзім.

Шмат хто памёр не самай лепшай смерцю. Павер, для іх будзе лепш застацца за мяжой. Аднак я змагу дапамагчы табе выбраць правільны шлях.

Цзян Чэн зажмурыўся, зморгваючы слёзы.

Ты мне падабаешся, заклінальнік. Столькі болю ў адзіным сэрцы. Але яна паслужыць добраму пачатку, адродзіцца нібы Фенікс, і тады наўрад ці светабудова стане перашкаджаць табе.

Цзян Чэн рэзка задраў галаву, гледзячы ва ўсё такое ж непрагляднае рудае неба. Ён закрычаў.

- Навошта табе гэта ўсё? Які кошт?

Зрэшты, ён ужо ведаў, што, які б кошт ні быў, ён гатоў яго заплаціць.

Лічы гэта маім капрызам.

Ён павінен памятаць пра Пустэчу. Ён не можа ўпасьці. Не мае права.

Заклінальнікі занадта доўга гулялі па сваіх правілах, і да чаго гэта прывяло?

«Да таго, што я ўсё страціў».

Дакладна, – нібы прачытаўшы яго думкі працягнула Пустэча. – Вас ізноў трэба вучыць быць проста людзьмі, а не псеўдабагамі. І я хачу, каб ты знайшоў гэты шлях.

Цзян Чэн зноў паспрабаваў разгледзець абрысы хоць чаго-небудзь наперадзе, нібы ў спробе знайсьці адказ не ў сваёй галаве, а ў самай бездані, але вакол усё гэтак жа лётаў пясок, прымушаючы жмурыцца.

- Мне з дзяцінства паўтаралі, што шлях заклінальніка цяжкі, але сьветлы, - ён горка выдыхнуў. - Але мой... мой брат абраў цёмны шлях. Раней я не разумеў чаму. Чаму ён вырашыў пайсьці па шляху цемры. Але зараз...

Шчокі зноў сталі мокрымі, але Дзян Чэну не хацелася хаваць слёзы. Таму што плакаць можна не толькі з-за сьмерці людзей. Таму што, калі гінуць звыклыя надзеі і разбіваюцца старыя чаканьні, па іх таксама можна смуткаваць.

- Зараз я разумею, што шлях заклінальніка цярністы і страшны. Цяпер я разумею, што шлях заклінальніка ляжыць праз імглістыя абрывы з ледзянымі выступамі, праз агнёва-задушлівыя пустыні і д'ябальскія лясы, поўныя лютых мерцвякоў. Што абедзьве дарожкі - і светлая, і цёмная - падступныя і не занадта чыстыя.

Цзян Чэн паглядзеў наперад і гатовы быў паклясьціся, што на долю секунды ўбачыў выяву Пустэчы, але тая міражом зьнікла, так і не застаўшыся ў памяці.

- Але самае галоўнае, я разумею, чаму. І я ведаю, што рабіць.

«Дзякуй».

Вяртайся назад. Прымусь заклінальнікаў і заклінальніц успомніць, хто насамрэч яны такія. Запалі зноў мой агонь у іх сэрцах і затушы полымя нянавісці.

А я застануся тут і буду чакаць.

У той же момант усё вакол змоўкла. Дзян Чэн застаўся адзін пасярод прыгнятальнай цішыні.

- Ох, - прахрыпеў ён, падаючы на калені і зусім не заўважаючы болю.

Яму трэба знайсьці выйсьце.

***

Калі ён нарэшце дабраўся да краю абрыву, было ўжо цёмна. Дзян Чэну здалося фацэтным, што ў такім звышнатуральным месцы таксама ёсць дні і ночы - усё цячэ сваёй чаргой.

Угледзеўшыся ў непраглядную бездань, ён без роздумаў скокнуў уніз.

«У нас гэта сямейнае, Вэй Вусень», хмыкнуў пра сябе мужчына.

Спачатку была пустэча.

Потым пачалі з'яўляцца каляровыя лініі. Прыгледзеўшыся, Дзян Чэн зразумеў, што яны былі падобныя на стужкі для валасоў. Адна асабліва яркая - чырвоная - раз-пораз спрабавала абкруціцца вакол запясьця і адвесьці яго ў бок. Дзян Чэн мімаволі ўспомніў пра Вэй Вусеня, і гэта крыху працверазіла яго. Ён працягнуў падзеньне.

Раптам стужачак апынулася так шмат, што Дзян Чэну стала цяжка дыхаць. Яны сілай цягнулі яго ў розныя бакі, нібы сабакі, якія вырываюць палку адна ў адной. Гэтак жа рэзка, як з'явіліся, яны разляцеліся ў розныя бакі, даючы магчымасць разгледзець, што ж яны хочуць паказаць.

Дзян Чэн абмёр. Там былі А-лі і Вэй Вусень. Яны, ужо зусім сталыя, утрох сядзелі на прыстані, як у былыя часы, і елі насеньне лотаса, што Вэй Ін ізноў украў. Недзе ўдалечыні былі чутныя гучны радасны смех Жуланя і брэх сабакаў.

Яму хацелася застацца тут.Хателася даведацца, як гэта - проста жыць, не думаючы пра адраджэнне ордэна з нуля, не галосячы плачма з-за смерцяў сваіх блізкіх і не адчуваючы ўсёпаглынальнай віны.

Менавіта таму яму трэба ісьці далей.

Стужачкі, убачыўшы, што не вырабілі належнага ўражаньня, канчаткова разляцеліся, з-за чаго Дзян Чэн ізноў паляцеў у цемру. Ён чамусьці зацьвердзіўся ў думцы, што кожная стужачка вядзе да аднаго з варыянтаў развіцьця падзей. Усе яго прынятыя і не прынятыя пастановы, усё «так» ці «не» іншых людзей. Магчыма, недзе ён загінуў яшчэ ў Прыстані Лотаса, застаўшыся са сваімі бацькамі змагацца да апошняга. Магчыма, у адным з варыянтаў у іх з Вэнь Цін з'явілася прыгажуня-дачка, моцная і неверагодна ўмелая заклінальніца, што потым стане на чале ордэна. А можа, у якім-небудзь далёкім варыянце ў яго ніколі і не было такога брата, як Вэй Вусень. Насамрэч, Дзян Чэну было занадта балюча пра ўсё гэта думаць.

Яго жыццё стала выпрабаваньнем, якое неабходна прайсьці, і Дзян Чэн меў намер зрабіць усё так, як трэба. Прыйшоў час зьбіць з панталыку светабудову і павярнуць час назад. З нейкім змрочным задавальненьнем ён адчуваў, як сам становіцца менш, а валасы зьбіраюцца ў родны пучок на патыліцы.

Дробная дрыготка ў целе стала нечаканасьцю. А яшчэ ў раёне сэрца цяплом аддавала ядро. Звыкла пракруціўшы Дзыдзянь на пальцы, ён адчуў моцны тронак з маланкамі, што вырываліся на волю. Яны не абпальвалі, хутчэй пяшчотна віталі гаспадара і паказвалі, што гатовыя разабрацца з любым ворагам.

- Нам усім даўно пара дамоў, - прашаптаў Дзян Чэн.

І зрабіў удых.